Прастрэл шыракалісты
Прастрэл шыракалісты | |||||||||||||||||||||
Навуковая класіфікацыя | |||||||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
прамежныя рангі
| |||||||||||||||||||||
Міжнародная навуковая назва | |||||||||||||||||||||
Anemone patens L. | |||||||||||||||||||||
Сінонімы | |||||||||||||||||||||
гл. тэкст
| |||||||||||||||||||||
|
Прастрэл шыракалісты, Сон раскрыты[1][2], Сон-трава, Сон звычайны[3] (Anemone patens, Pulsatilla patens ці Pulsatilla latifolia[4]) — від кветкавых раслін з роду Кураслеп, сямейства Казяльцовыя (Ranunculaceae).
Паводле The Plant List на 2013 год, від адносіцца да роду кураслеп, адпаведна мае назву: Anemone patens L.[5].
Назва
[правіць | правіць зыходнік]Сон раскрыты, друмель[6], сон, сон-трава, сончык[1][7][8], булдоўнік, казінае масла, курчаннік, пралеска, саксоннік[9].
Батанічнае апісанне
[правіць | правіць зыходнік]Батанічная ілюстрацыя Якаба Штурма з кнігі «Deutschlands Flora in Abbildungen», 1796
2 — Pulsatilla patens |
Расліна 7-15 см вышынёй. Карэнішча магутнае, вертыкальнае, цёмна-карычневае, шматгаловае.
Каранёвае лісце на доўгіх, не густа валасістых хвосціках, у абрысе круглява-сэрцападобныя, дланепадобна-трохрассечаныя з ромбавымі глыбока-двух-трохраздзельнымі сегментамі і з клінаватымі, дзвюх-чатырохнадрэзанымі ці зубчастымі дзелькамі з вострымі, часта некалькі выгнутымі лопасцямі, у маладосці, асабліва ўнізе валасістымі, якія пазней робяцца голымі, з’яўляюцца пасля цвіцення і адміраюць восенню.
Сцёблы стромкія, апранутыя густымі, адтапыранымі, мяккімі валасінкамі.
Лісточкі пакрывала стромкія, падзеленыя на вузкалінейныя долі, моцна валасістыя. Кветканосы прамыя; кветкі стромкія, спачатку шыроказваночкавыя, пазней зоркава раскрытыя; калякветнік просты, шасцілісточкавы, з лісточкамі 3-4 см даўжынёй, вузка яйкападобна-завостранымі, простымі, сіне-фіялетавымі, звонку валасістымі; тычынкі шматлікія, у шмат разоў карацей лісточкаў калякветніка, жоўтыя, з іх вонкавыя ператвораныя ў стамінодзіі (нектарнікі); песцікаў шмат, з доўгім пухнатым слупком 3-5 см даўжынёй. Цвіце ў красавіку — маі. Формула кветкі: [10].
Плодзікі даўгаватыя, як і слупкі моцна валасістыя.
Злева направа: бутоны, квітнеючая расліна, кветка
|
Арэал
[правіць | правіць зыходнік]Паўночная Еўропа: Фінляндыя (поўдзень), Швецыя (усход); Цэнтральная Еўропа: Чэхія, Германія, Венгрыя, Польшча, Славакія; Паўднёвая Еўропа: Румынія; тэрыторыя былога СССР: Беларусь, Эстонія, Латвія, Літва, Еўрапейская частка Расіі, Украіна, Казахстан, Заходняя Сібір, Усходняя Сібір (поўдзень), Далёкі Усход; Азія: Кітай, Манголія; Паўночная Амерыка: Канада (захад Паўночна-Заходняй Тэрыторыі, Юкан, захад Антарыа, Альберта, Брытанская Калумбія, Манітоба, Саскачэван), ЗША (поўнач Ілінойса, Аёва, Мінесота, Небраска , Паўночная Дакота, Паўднёвая Дакота, Вісконсін, Каларада, Айдаха, Мантана, Вашынгтон, Ваёмінг, Нью-Мехіка, Тэхас, поўнач Юты[11].
Расце на дзярнова-падзолістай глебе ў хваёвых, хваёва-дубовых, хваёва-бярозавых лясах верасовага, бруснічнага, арляковага, імшыстага і травянога тыпаў, на верасовых пустках, баравінных схілах і ў хмызняках[12].
На Палессі і ў лесастэпе Украіны сустракаецца ў хваёвых і мяшаных лясах.
Хімічны склад
[правіць | правіць зыходнік]У свежай траве змяшчаецца протаанеманін, у сухой — біцыклічны лактан (анеманін), сапаніны[12].
Прымяненне
[правіць | правіць зыходнік]Вельмі дэкаратыўная расліна як пры цвіценні, так і ў пладах. Культывуецца ў кветніках (разам з іншымі відамі прастрэлу). Расліна мае лекавыя і фарбавальныя ўласцівасці.
Прэпараты расліны ўжываюць як заспакаяльны і снатворны сродак[12].
У народнай медыцыне сон-трава ўжываецца ад многіх хвароб. Водны экстракт травы прастрэлу аказвае моцнае бактэрыцыднае і фунгіцыднае дзеянне і выкарыстоўваецца вонкава для найхуткага гаення ран і пры грыбковых захворваннях скуры. Адвар травы п’юць у малых дозах пры кашлю і жаночых захворваннях. Настойка травы на гарэлцы ўжываецца ў якасці расцірання пры рэўматызме. Свежую траву вараць у рускай печцы без вады і сокам, які выдзяляецца, лечаць апёкі[12].
Сінонімы
[правіць | правіць зыходнік]- Anemone hirsutissima MacMill.
- Anemone intermedia G.Don
- Anemone longipetala Schleich. ex Steud.
- Anemone ludoviciana Nutt.
- Anemone nuttalliana DC.
- Anemone nuttallii Nutt.
- Anemone patens var. hirsutissima (Britton) Hitchc.
- Anemone patens var. nuttalliana (DC.) A.Gray
- Anemone patens var. rosea Cockerell
- Anemone patens f. stevensonis B.Boivin
- Anemone patens var. wolfgangiana (Besser) Koch
- Anemone pulsatilla var. patens (L.) Finet & Gagnep.
- Anemone wolfgangiana Besser
- Pulsatilla bauhinii Tausch ex Pritz.
- Pulsatilla kioviensis Wissjul.
- Pulsatilla nuttalliana (DC.) Spreng.
- Pulsatilla patens (L.) Mill.
- Pulsatilla patens f. albiflora X.F.Zhao ex Y.Z.Zhao
- Pulsatilla patens subsp. hirsutissima Zämelis
- Pulsatilla patens var. kioviensis (Wissjul.) Tzvelev
- Pulsatilla patens var. wolfgangiana (Besser) Trautv. & C.A.Mey.
- Pulsatilla pseudopatens Schur
- Pulsatilla teklae Zämelis
- Pulsatilla wolfgangiana (Besser) Rupr.[5]
Ахова
[правіць | правіць зыходнік]Занесены ў Чырвоныя кнігі Беларусі[13], Казахстана, Латвіі, Літвы, Украіны , Эстоніі, вялікага ліку суб’ектаў Расійскай Федэрацыі, шэрагу абласцей Украіны[14][15].
Ва Украіне ахоўваюць у прыродным запаведніку «Медаборы », Нацыянальных прыродных парках «Падольскія Тоўтры », «Дзяснянска-Старагуцкім », рэгіянальных ландшафтных парках «Міжрэчанскім », «Днястроўскі каньён», шматлікіх заказніках і помніках прыроды.
Колькасць памяншаецца з прычыны чалавечай дзейнасці (узворванне стэпаў, терасаванне схілаў, выпас жывёлы, зрыванне на букеты і г. д.).
Зноскі
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ а б Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 106. — 160 с. — 2 350 экз. - у крыніцы пад назвай Pulsatilla potens
- ↑ Сон раскрыты
- ↑ Беларуская навуковая тэрміналогія: слоўнік лясных тэрмінаў. — Мінск: Інбелкульт, 1926. — Т. Вып. 8. — 80 с. — у крыніцы пад назвай Pulsatilla patens
- ↑ Прострел раскрытый (сон-трава) — Сон расчынены — Pulsatilla patens Архівавана 5 сакавіка 2016. (руск.)
- ↑ а б Anemone patens L.(недаступная спасылка). The Plant List. Архівавана з першакрыніцы 3 лютага 2019. Праверана 17 мая 2014.
- ↑ Ганчарык М. М. Беларускія назвы раслін. Праца навуковага таварыства па вывучэнню Беларусі, т. II і IV. Горы-Горки, 1927
- ↑ Анненков Н. Ботанический словарь, Спб, 1878
- ↑ З. Верас. Беларуска-польска-расейска-лацінскі ботанічны слоўнік. — Вільня, Субач 2: Выданне газеты «Голас беларуса», Друкарня С. Бэкэра, 1924.
- ↑ Шатэрнік М. В. Краёвы слоўнік Чэрвеньшчыны. Мінск, 1929
- ↑ Экофлора Украины = Екофлора України (укр.) / Відпов. редактор Я. П. Дідух. — Київ: Фітосоціоцентр, 2004. — Т. 2. — 480 с.
- ↑ Паводле дадзеных GRIN. Гл. раздзел «Спасылкі»
- ↑ а б в г Белов Н. В. Календула, алтей, чистотел и другие народные лекарственные растения в большой энциклопедии траволечения. — М., Мн.: АСТ, Харвест, 2005. — С. 226—227. — 464 с. — ISBN 5-17-031-498-1.
- ↑ В Красную книгу Беларуси внесено 19 новых видов дикорастущих растений Архівавана 12 студзеня 2012. (руск.)
- ↑ Прастрэл шыракалісты: інфармацыя пра таксон у праекце «Плантариум» (вызначальнік раслін і ілюстраваны атлас відаў). (руск.) (Праверана 3 жніўня 2014)
- ↑ Червона книга Донецької області: Рослинний світ Архівавана 25 верасня 2013.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Юзепчук С. В. Род 528. Прострел — Pulsatilla // Флора СССР. В 30-ти томах / Главный редактор акад. В. Л. Комаров; Редактор тома Б. К. Шишкин. — М.—Л.: Издательство Академии Наук СССР, 1937. — Т. VII. — С. 295—296. — 792 + XXVI с. — 5 200 экз.
- Губанов И. А., Киселёва К. В., Новиков В. С., Тихомиров В. Н. 598. Pulsatilla patens (L.) Mill. — Прострел раскрытый, или Сон-трава // Иллюстрированный определитель растений Средней России. В 3-х томах. — М.: Т-во науч. изд. КМК, Ин-т технолог. иссл, 2003. — Т. 2. Покрытосеменные (двудольные: раздельнолепестные). — С. 213. — ISBN 9-87317-128-9.
- Сон-трава // Энциклопедический словарь Брокгауза и Ефрона: В 86 томах (82 т. и 4 доп.) (руск.). — СПб., 1890—1907.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]Гэты від занесены ў Чырвоную кнігу Беларусі і ахоўваецца законам. IV катэгорыя (NT) |
- ПРОСТРЕЛ ШИРОКОЛИСТНЫЙ (СОН-ТРАВА)
- Прастрэл шыракалісты: інфармацыя пра таксон у праекце «Плантариум» (вызначальнік раслін і ілюстраваны атлас відаў). (руск.)
- В Красную книгу Беларуси внесено 19 новых видов дикорастущих растений Архівавана 12 студзеня 2012. (руск.)
- «Сон-трава». Мерсиянова И.(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 25 ліпеня 2014. Праверана 25 лютага 2015., On-line газета «Академия садовода»